Задачы пілатуемага палёту "Цяньгун-1" і "Шэньчжоу-10" выкананы з поўным поспехам, свае віншаванні даслалі ЦК КПК, Дзяржсавет КНР і ЦВС
  2013-06-27 10:32:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пасля 15-дзённага касмічнага палёту ў 8:07 26 чэрвеня спушчальны апарат пілатуемага карабля "Шэньчжоу-10" паспяхова прызямліўся ва ўстаноўленым раёне ў цэнтральнай частцы Унутранай Манголіі, касманаўты Ня Хайшэн, Чжан Сяагуан і Ван Япін паспяхова выйшлі на зямлю, задачы пілатуемага палёту модуля касмічнай лабараторыі "Цяньгун-1" і карабля "Шэньчжоу-10" выкананы з поўным поспехам. ЦК КПК, Дзяржсавет КНР і Цэнтральны ваенны савет / ЦВС / даслалі віншавальную тэлеграму. Член ПК Палітбюро ЦК КПК, віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Чжан Гаалі ў Пекінскім цэнтры кіравання касмічнымі палётамі сачыў за працэсам і зачытаў віншавальную тэлеграму ад ЦК КПК, Дзяржсавета КНР і ЦВС.

У віншавальнай тэлеграме гаворыцца, што ЦК КПК, Дзяржсавет КНР і ЦВС перадаюць гарачыя віншаванні і прывітанні касманаўтам, што бліскуча выканалі місію, усім, хто ўдзельнічаў у працэсе: навукова-тэхнічным работнікам, партыйным кадрам, камандзірам і радавым НВАК.

У віншавальнай тэлеграме адзначаецца, што цалкам паспяховае выкананне задач пілатуемага палёту "Цяньгун-1" і "Шэньчжоу-10" яшчэ больш ўмацавала кітайскія тэхналогіі касмічнай стыкоўкі, адзначыла важную перамогу на другім этапе рэалізацыі стратэгічных мэтаў будаўніцтва кітайскай пілатуемай касманаўтыкі. Гэта з'яўляецца яшчэ адным дасягнутым пад цвёрдым кіраўніцтвам генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна важным вынікам рэалізацыі духу 18-га з'езда КПК на касмічным фронце і паскоранага будаўніцтва дзяржавы інавацыйнага тыпу, гэта яшчэ адзін важны поспех, дасягнуты Кітаем у вялікім гістарычным працэсе ўсёабдымнай пабудовы сярэднезаможнага грамадства. Радзіма і народ будуць заўсёды памятаць гэты выбітны подзвіг. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040