Па стане на вечар 23 ліпеня былі знойдзеныя целы ўсіх 14 чалавек, якія раней лічыліся прапаўшымі без вестак у выніку землетрасення магнітудай 6,6 балаў, якое адбылося ў панядзелак на стыку паветаў Міньсянь і Чжансянь правінцыі Ганьсу / Паўночна-Заходні Кітай /. Такім чынам, колькасць ахвяр землетрасення ўжо дасягнула 95 чалавек, яшчэ больш за тысячу чалавек атрымалі раненні.
Паводле апошняй інфармацыі, у выніку землетрасення абрынуліся 51,8 тыс. памяшканняў, 75,5 тыс. памяшканняў атрымалі пашкоджанні, 581,6 тыс. чалавек пацярпелі і 226,7 тыс. чалавек былі ў экстраным парадку эвакуіраваны.
На правядзенне пошукава-выратавальнай аперацыі накіравана больш за 4000 вайскоўцаў, мабілізавана 280 аўтамабіляў і 2 верталёты.
Як паведамілі ў правінцыйным Упраўленні аховы здароўя, да цяперашняга часу медыцынская дапамога аказана 1246 мясцовым жыхарам, з іх 57 чалавек знаходзяцца ў крытычным стане, 128 чалавек атрымалі сур'ёзныя траўмы.
Дзякуючы намаганням супрацоўнікаў транспартных ведамстваў, на 06:00 сённяшняга дня быў адноўлены рух на ўсіх сельскіх аўтадарогах ў павеце Міньсянь, адноўлена электразабеспячэнне для дзвюх трэціх сем'яў у пацярпелых раёнах. - 0 -