Армія Егіпта запатрабавала ад ісламісцкіх партый на працягу 48 гадзін далучыцца да мірнага дыялогу
  2013-07-26 16:32:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле паведамлення агенцтва МЕНА, УС Егіпта ў чацвер у сваёй заяве запатрабавалі ад ісламісцкіх партый на працягу бліжэйшых 48 гадзін далучыцца да мірнага дыялогу, паказаўшы на тое, што пасля правядзення 26 ліпеня масавых праармейскіх мітынгаў ваеннае камандаванне зробіць новыя меры па барацьбе з гвалтам і тэрарызмам.

У гэтай заяве, якая мае назву "Апошні шанц", гаворыцца, што УС і міністэрства ўнутраных спраў Егіпта нікому не дазволяць падарваць мір, бяспеку і стабільнасць у краіне. У ім таксама падкрэсліваецца, што буйнамаштабныя дэманстрацыі, якія мелі месца 30 чэрвеня, былі "рэвалюцыяй", а не ваенным пераваротам, да таго ж падобныя падзеі могуць адбыцца 26 ліпеня.

У чацвер прадстаўнік узброеных сіл Егіпта Ахмед Мухамед Алі на сваёй старонцы ў адной з сацыяльных сетак паведаміў, што заклік да масавых мітынгаў супраць гвалту і тэрору, з якім 24 ліпеня выступіў першы віцэ-прэм'ер, міністр абароны Абдэль Фатах ас-Сісі, не скіраваны супраць якой-небудзь палітычнай сілы, а з'яўляецца патрыятычнай ініцыятывай па супрацьдзеянні гвалту і тэрарызму.

У сераду А. Ф. ас-Сісі заклікаў егіпецкі народ арганізаваць па ўсёй краіне дэманстрацыі, каб надзяліць войска паўнамоцтвамі для процідзеяння тэрарызму. Пры гэтым ён заявіў, што "дарожная карта" УС не зменіцца, бо Егіпту патрэбныя "свабодныя і чыстыя" выбары. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040