К. дэ Гюхт на прэс-канферэнцыі распавёў аб частцы дэталяў адносна плана "сяброўскага" ўрэгулявання гандлёвых спрэчак паміж ЕС і Кітаем з нагоды фотавальтажнай прадукцыі. Ён паведаміў, што многія кітайскія прадпрыемствы згодны на ўстанаўленне мінімальных цэн на фотавальтажную прадукцыю, што экспартуецца ў ЕС. Доля экспарту гэтых прадпрыемстваў у ЕС складае 70% агульнага аб'ёму кітайскага экспарту прадукцыі ў рэгіён, і прадпрыемствы не павінны выплачваць штрафныя пошліны.