Егіпет гатовы выканаць усе неабходныя прававыя працэдуры для падтрымання сацыяльнай стабільнасці
  2013-07-29 15:27:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Егіпет гатовы выканаць усе неабходныя прававыя працэдуры, з тым, каб падтрымаць сацыяльную стабільнасць - пра гэта, спаслаўшыся на заяву палітычнага дарадцы часовага прэзідэнта краіны Мустафы Хігазі, паведаміла ў нядзелю агенцтва МЕНА.

"Тэрарыстычныя арганізацыі" ўжо перасеклі рамкі мірных акцый пратэсту, і дзяржава прыкладзе ўсе магчымыя намаганні, каб абараніць сваіх грамадзян ад пагрозы тэрарызму ", - заявіў М. Хігазі на прэс-канферэнцыі.

Егіпецкая афіцыйная газета "Аль-Ахрам" паведаміла ў нядзелю аб тым, што часовы прэзідэнт краіны Адлі Мансур падпісаў 28 ліпеня ўказ, перадаўшы Хазему аль-Беблаві, які кіруе пераходным урадам, паўнамоцтвы "аддаць загад войскам рабіць арышт мірных жыхароў".

Паводле афіцыйнай інфармацыі, за апошнія два дні ў выніку канфліктаў паміж прыхільнікамі Мухамеда Мурсі, яго апанентамі і паліцыяй загінулі не менш за 80 чалавек, больш за 800 пацярпелых атрымалі раненні. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040