Вышыня першага па вышыні хмарачоса ў Кітаі дасягнула 580 метраў. На будынку завершана ўзвядзенне апошняга, 125-га паверха.
У суботу, 3 жніўня, будаўнікі ўсталявалі на вяршыні асноўных канструкцый "Шанхайскай вежы" апошнюю сталёвую бэльку. У канчатковым выніку, гэты хмарачос пасля ўстаноўкі дэкаратыўных элементаў вырасце да 632 метраў і стане самым высокім будынкам у Кітаі. Ён павінен быць здадзены ў эксплуатацыю ў 2015 годзе.
"Шанхайская вежа" знаходзіцца ў фінансава-гандлёвай зоне Луцзяцзуй прэстыжнага шанхайскага раёна Пудун. Паводле задумы аўтараў праекта, яна стане новай "візітнай карткай" Шанхая.
Як паведаміў галоўны інжынер праекта Фан Цінцян, у "Шанхайскай вежы" будуць размяшчацца офісныя памяшканні, крамы, пяцізоркавы гатэль, выставачныя і канферэнцыйныя залы, а таксама зоны для адпачынку і забаў.
З завяршэннем ўзвядзення асноўных канструкцый будынка пачалася праца па прыцягненні бізнесменаў да засваення гэтага комплексу, адзначыў прэзідэнт кампаніі-забудоўшчыка "Шанхайскай вежы" Гу Цзяньпін. Паводле яго слоў, новы будынак дапаможа задаволіць вялікі попыт на камфартабельныя і фешэнэбельныя офісныя памяшканні, у той час як Шанхай актыўна ператвараецца ў міжнародны фінансавы цэнтр і зону свабоднага гандлю. -0 -