Карабель ВМС НВАК "Чжэн Хэ" прыбыў з сяброўскім візітам у Рэспубліку Карэя
  2013-08-05 15:37:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У нядзелю карабель "Чжэн Хэ" ВМС НВАК увайшоў у порт Чынхэ, пачаўшы 4-дзённы дружалюбны візіт у Рэспубліку Карэя / РК /.

Падчас яго камандзір карабля, дырэктар Даляньскага ваенна-марскога карабельнага інстытута контр-адмірал Цзян Гапін сустрэнецца з дырэктарам Ваенна-марскога вучылішча РК, камандуючым аператыўным камандаваннем ВМС РК і віцэ-мэрам паўднёвакарэйскага горада Пусан. Кітайскія маракі і курсанты плануюць наведаць Ваенна-марскую акадэмію РК, прыняць удзел у гутарках і сяброўскіх спартыўных спаборніцтвах.

На працягу трох дзён чацвёра курсантаў Даляньскага ваенна-марскога карабельнага інстытута, што прыбылі на борце "Чжэн Хэ" будуць праходзіць навучанне ў Ваенна-марскім вучылішчы РК. Пасля прышвартоўкі на судне будзе арганізаваны прыём. "Чжэн Хэ" змогуць наведаць супрацоўнікі дыпмісіі КНР у РК, прадстаўнікі мясцовай кітайскай дыяспары і вайскоўцы ВМС РК.

"Чжэн Хэ" наведвае РК ўжо другі раз. Яго першы візіт у Чынхэ адбыўся ў 2009 годзе. Горад размешчаны на паўднёвым усходзе РК і лічыцца калыскай ВМС РК. Тут знаходзіцца найбуйнейшая ў РК ваенна-марская база. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040