Індыя працягвае прэтэндаваць на куплю акцый "Беларуськалія"
  2013-08-14 11:05:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цікавасць Індыі да "Беларуськалію" існавала заўсёды, адзначыў на сустрэчы з журналістамі пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці.

Індыйскі дыпламат сказаў, што Індыя зацікаўлена як у далейшым набыцці ўгнаенняў беларускай вытворчасці, так і ва ўваходжанні ў якасці інвестара ў акцыянернае таварыства "Беларуськалій".

"Індыя – велізарная аграрная краіна, і наша цікавасць да калійных угнаеннях і іх вытворцы зыходзіць з таго, што мы зацікаўлены ў набыцці ўгнаенняў па больш нізкіх коштах", – заявіў Манодж Кумар Бхарці, патлумачыўшы, што перамовы аб пастаўках беларускага калію ў Індыю працягваюцца. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040