Надзвычайнае становішча ў Егіпце падоўжана на два месяцы
  2013-09-13 15:29:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пераходны ўрад Егіпта прыняў рашэнне аб працягу надзвычайнага становішча ў краіне яшчэ на два месяцы. Пра гэта ў чацвер паведаміла агенцтва МЕНА .

У заяве, апублікаванай у той жа дзень прадстаўніком часовага прэзідэнта Егіпта Іхабамам Бедаўі , паведамляецца аб прынятым кіраўніком дзяржавы рашэнні падоўжыць надзвычайнае становішча яшчэ на два месяцы. У дакуменце таксама адзначаецца, што такое рашэнне было прынята з-за неабходнасці падтрымання ўнутранай бяспекі , і ўжо адобрана Кабінетам міністраў .

Пераходны ўрад Егіпта яшчэ не паведаміў канкрэтнай даты адмены каменданцкай гадзіны. Спаслаўшыся на заяву дасведчанай асобы егіпецкага ўрада , на сайце афіцыйнай газеты "Аль - Ахрам " у той жа дзень было заяўлена пра тое , што тэрміны ўведзенай на тэрыторыі 14 правінцый краіны каменданцкай гадзіны будуць перагледжаны ў адпаведнасці з мясцовай сітуацыяй.

Як паведаміла агенцтва МЕНА , спаслаўшыся на заяву намесніка прэм'ер -міністра Егіпта , міністра вышэйшай адукацыі краіны Хусама Ісы , 12 верасня адбылося пасяджэнне Кабінета міністраў, падчас якога абмяркоўваліся магчымасці скарачэння штодзённага прамежку часу дзеяння каменданцкай гадзіны , што будзе доўжыцца з 00:00 да 5 : 00. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні будзе прынята да пачатку новага навучальнага года / 21 верасня / .

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040