Часовы прэзідэнт Егіпта Адлі Мансур 11 верасня апублікаваў прэзідэнцкі дэкрэт аб фарміраванні Вярхоўнага выбарчага камітэта, задачай якога з'яўляецца назіранне за парламенцкімі і прэзідэнцкімі выбарамі, паведаміла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва МЕНА.
У камітэт пад старшынствам кіраўніка Каірскага апеляцыйнага суда Набіля Саліба ўвойдуць 12 суддзяў, паведамляецца ў дэкрэце.
Камітэт таксама будзе ажыццяўляць назіранне за рэферэндумам па праекце выпраўленай канстытуцыі, які адбудзецца на працягу 30 дзён пасля падачы яго прэзідэнту.
Савет з 50 членаў пад старшынствам Амра Мусы адказвае за ўнясенне паправак у канстытуцыю Егіпта. На працягу 60 дзён ён павінен разгледзець папраўкі, прапанаваныя камітэтам з 10 суддзяў і прафесараў права. Затым канчатковы праект будзе вынесены на нацыянальны рэферэндум. - 0 -