Еўрасаюз прыняў рэзалюцыю аб абмежаванні паставак зброі ў Егіпет, каб стрымаць эскалацыю гвалту ў краіне.
Рэзалюцыя прынята сёння на экстраным пасяджэнні савета ЕС на ўзроўні міністраў замежных спраў краін-членаў супольнасці. У ёй адзначаецца, што дзеянне ўсіх ліцэнзій на экспарт зброі і паліцэйскай тэхнікі ў Егіпет будзе прыпынена.
У той жа час у рэзалюцыі гаворыцца, што праграмы па аказанні дапамогі сацыяльна-эканамічным ведамствам і няўрадавым арганізацыям Егіпта былі пакінуты без змяненняў. Аднак ЕС будзе "ўважліва сачыць за сітуацыяй у Егіпце і рабіць своечасовыя карэкціроўкі".
ЕС таксама заклікаў усе сілы ў Егіпце спыніць гвалт і канфлікты, захоўваць стрыманасць. Ён таксама заклікаў розныя палітычныя сілы ў Егіпце да неадкладнага правядзення палітычнага дыялогу. - Р -