Паводле паведамлення афіцыйнага егіпецкага інфармацыйнага агенцтва МЕНА, пракуратура Егіпта аддала каірскай турме "Тора" распараджэнне вызваліць экс-прэзідэнта Хосні Мубарака. Затым Х.Мубарак на ваенным верталёце пакінуў турму і накіраваўся ў каірскі ваенны шпіталь, дзе будзе знаходзіцца на ўмовах хатняга арышту.
З прычыны надзвычайнага становішча ў краіне і ўласнага жадання Х.Мубарака ваенныя вырашылі да завяршэння дзеяння надзвычайнага становішча часова змясціць яго ў гэты ваенны шпіталь, дзе дзейнічаюць строгія меры падтрымання бяспекі. - Р -