У горадзе Іньчуань адкрыўся кірмаш "Кітай-Арабскія краіны"
  2013-09-16 16:32:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У нядзелю ў горадзе Іньчуань , адміністрацыйным цэнтры Нінся- Хуэйскага аўтаномнага раёна / Паўночна -Заходні Кітай / , адкрыўся кірмаш "Кітай- Арабскія краіны - 2013" .

Генеральны сакратар ЦК КПК , старшыня КНР Сі Цзіньпін у сваім віншавальным лісце, накіраваным на адрас кірмашу , падкрэсліў, што Кітай гатовы на аснове прынцыпаў узаемнай павагі , узаемнай выгады і агульнага выйгрышу развіваць дружбу і супрацоўніцтва з усімі краінамі свету ў розных галінах, у тым ліку, і з арабскімі краінамі.

Член ПК Палітбюро ЦК КПК , старшыня УК НПКСК Юй Чжэншэн прысутнічаў на цырымоніі адкрыцця кірмашу і выступіў там з прамовай на тэму "Умацаванне супрацоўніцтва паміж Кітаем і Арабскімі краінамі ў мэтах садзейнічання сумеснаму развіццю" .

Як адзначыў Юй Чжэншэн , гандлёва-эканамічны форум " Кітай- Арабскія краіны" быў паспяхова праведзены ўжо тры разы , ён паслужыў важнай платформай для правядзення дыялогаў на высокім узроўні, пашырэння гандлёва -эканамічнага супрацоўніцтва і садзейнічання культурным абменам паміж Кітаем , арабскімі краінамі і краінамі, што развіваюцца . Сёлета гэты форум ператварыўся ў кірмаш "Кітай- Арабскія краіны".

Забеспячэнне міру , стабільнасці і развіцця адпавядае агульным інтарэсам народаў Кітая і арабскіх краін , ажыццяўленне вялікага адраджэння нацыі з'яўляецца іх агульнай марай. Кітай гатовы разам з арабскімі краінамі прыкладаць намаганні да ажыццяўлення мары , стварэння больш прыгожага свету , сказаў Юй Чжэншэн .

Юй Чжэншэн заклікаў Кітай і арабскія краіны прыкладаць намаганні да пастаяннага ўмацавання палітычнага ўзаемадаверу, паглыблення гандлёва -эканамічнага ўзаемадзеяння, пашырэння супрацоўніцтва ў энергетычнай галіне , актывізацыі кантактаў у гуманітарнай сферы.

Цяперашні кірмаш арганізаваны сумесна Міністэрствам камерцыі КНР , Кітайскім камітэтам садзейнічання развіццю міжнароднага гандлю і народным урадам Нінся-Хуэйскага аўтаномнага раёна . У пяцідзённых мерапрыемствах прымаюць удзел больш за 7300 кітайскіх і замежных чыноўнікаў і прадпрымальнікаў. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040