У Кітаі абвешчана аб стварэнні Шанхайскай спробнай зоны свабоднага гандлю
  2013-08-23 15:48:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле інфармацыі, размешчанай на вэб-сайце Міністэрства камерцыі КНР, Дзяржсавет КНР афіцыйна зацвердзіў стварэнне Кітайскай шанхайскай спробнай зоны свабоднага гандлю.

Яна ахоплівае чатыры тэрыторыі асаблівага мытнага кантролю ў Шанхаі - бяспошлінную зону Вайгаацяа, парк бяспошлінай лагістыкі Вайгаацяа, Яншаньскую бяспошлінную партовую зону і комплексную бяспошлінную зону аэрапорта Пудун, іх агульная плошча складае 28,78 кв. км.

У першай палове гэтага года Міністэрства камерцыі, народны ўрад горада Шанхай сумесна з зацікаўленымі ведамствамі Дзяржсавета КНР на аснове паглыбленых даследаванняў распрацавалі і прадставілі Дзяржсавету КНР на зацвярджэнне праект "Агульную схему стварэння Кітайскай шанхайскай спробнай зоны свабоднага гандлю". Яна будзе апублікавана пасля праходжання адпаведных прававых працэдур.

Стварэнне ЗСГ у Шанхаі лічыцца важным мерапрыемствам, нацэленым на ажыццяўленне стратэгіі больш актыўнай і ініцыятыўнай адкрытасці ў адпаведнасці з новай тэндэнцыяй развіцця глабальнай эканомікі і гандлю. Галоўная задача ЗСГ складаецца ў пошуках новых шляхоў і новых мадэляў правядзення палітыкі знешняй адкрытасці, паскарэнні трансфармацыі функцый урада і рэформы адміністрацыйнай сістэмы, садзейнічанні змене спосабу эканамічнага росту і аптымізацыі эканамічнай структуры.

-0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040