Кітай пацвердзіў фінансавую падтрымку малога бізнесу
  2013-08-13 16:18:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржсавет КНР апублікаваў канкрэтныя палажэнні аб фінансавай падтрымцы малых і мікрапрадпрыемстваў, якія адыгрываюць важную ролю ў забеспячэнні росту краіны і ў працаўладкаванні.

Тэмпы росту крэдытаў, якія выдаюцца малым і мікрапрадпрыемстваў, павінны быць не ніжэй за тэмпы росту агульнага аб'ёму крэдытаў, а велічыня такіх крэдытаў павінна быць не менш за паказчык, зарэгістраваны годам раней, адзначаецца ў дакуменце Дзяржсавета.

Кітайскі ўрад заклікаў сельскія банкі, крэдытныя кампаніі і іншыя малыя фінансавыя ўстановы да адкрыцця аддзяленняў у раёнах, дзе сканцэнтраваны малыя прадпрыемствы.

У канцы ліпеня бягучага года ўлады Кітая абвясцілі аб часовым вызваленні малых і мікрапрадпрыемстваў з аб'ёмам месячных даходаў ніжэй 20 тыс. юаняў ад выплаты падатку на дабаўленую вартасць i падатку з абароту з 1 жніўня.

Паводле даных Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР, 99% зарэгістраваных у Кітаі кампаній – гэта сярэднія і малыя прадпрыемствы. Яны забяспечваюць да 80% працоўных месцаў у гарадах і 60% валавой прадукцыі краіны. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040