Прэзідэнт Бразіліі адклала свой дзяржаўны візіт у ЗША
  2013-09-18 15:58:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Бразіліі Дылма Роўсеф прыняла рашэнне аб перанясенні свайго вызначанага на канец кастрычніка дзяржаўнага візіту ў ЗША на больш позні тэрмін. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіла ў аўторак, патлумачыўшы падобнае рашэнне тым, што Бразілія па-ранейшаму не атрымала ад Вашынгтона якіх-небудзь рацыянальна абгрунтаваных тлумачэнняў аб шпіёнскай дзейнасці электроннага сачэння.

Д.Роўсеф адзначыла, што Бразілія надае пытанню падтрымання са Злучанымі Штатамі стратэгічных партнёрскіх адносін вялікае значэнне, і выказвае спадзяванне, што наступны візіт будзе спрыяць пераходу бразільска-амерыканскіх адносін двухбаковага супрацоўніцтва на больш высокі ўзровень. Пры гэтым прэзідэнт указала на тое, што электронны шпіянаж амерыканскіх спецслужбаў за дзеяннямі бразільскага боку падрывае двухбаковыя кантакты, якія абапіраюцца на прынцыпы дружбы і ўзаемнага даверу.

Кіраўнік дзяржавы заявіла, што ЗША займаюцца незаконным сачэннем за бразільскімі грамадзянамі, прадпрымальнікамі і прадстаўнікамі ўрада Бразіліі, тым самым парушаючы суверэнітэт незалежнай краіны і правы чалавека.

Д.Роўсеф адзначыла, што яе дзяржаўны візіт у ЗША адбудзецца неўзабаве пасля таго, як ад амерыканскага боку па гэтым пытанні будзе атрыманы рацыянальна абгрунтаваны адказ.

Як паведамілі бразільскія СМІ паводле інфармацыі, апублікаванай былым супрацоўнікам Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША Эдвардам Сноўдэнам, Агенцтва нацыянальнай бяспекі Злучаных Штатаў адсочвае дзейнасць у Інтэрнэце, атрымліваючы інфармацыю аб грамадзянах і прадпрыемствах Бразіліі. Вашынгтон таксама займаўся адсочваннем тэлекамунікацыйных паведамленняў, якімі бразільскі прэзідэнт абменьвалася са сваімі саветнікамі. Урад Бразіліі выступіў з рэзкім пратэстам з нагоды падобнай шпіёнскай дзейнасці ЗША, запатрабаваўшы ад амерыканскага боку пісьмовых тлумачэнняў.

17 верасня Белы дом апублікаваў заяву, паведаміўшы, што ў панядзелак адбыліся прысвечаныя абмеркаванню гэтай праблемы тэлефонныя перамовы паміж прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам і Дылмай Роўсеф, падчас якіх Б.Абама адзначыў, што ён разумее занепакоенасць, якую выказвае бразільскі бок у сувязі з дзейнасцю разведкі ЗША. Прэзідэнт ЗША выказаў з гэтай нагоды пачуццё шкадавання, заявіўшы аб сваёй гатоўнасці ажыццяўляць узаемадзеянне з Бразіліяй, шляхам дыпламатычных метадаў садзейнічаць паніжэнню напружанасці ў амерыканска-бразільскіх адносінах, якая ўзнікла ў выніку дадзенай праблемы. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040