Завяршаецца першы этап сумесных стратэгічных вучэнняў "Захад-2013"
  2013-09-24 10:45:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На шасці беларускіх палігонах завяршаецца першы этап сумеснага стратэгічнага вучэнні Беларусі і Расіі "Захад-2013". Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Беларусі.

Паводле сцэнарыя, зараз вайскоўцы адпрацоўваюць дзеянні па блакіраванні і знішчэнні незаконнага ўзброенага фармiравання, якія прадпрымаюць спробы прарыву. Аб манёўрах загадзя былі праінфармаваны краіны блока НАТА. За вучэннямі назіраюць замежныя ваенныя.

На другім этапе вучэнняў запланавана адпрацоўка пытанняў кіравання войскамі ў выпадку ўзнікнення ўзброенага канфлікту. На дадзеным этапе рэгіянальную групіроўку ўмацуюць авіяцыя і флот. У Калінінградскай вобласці Расіі беларускія вайскоўцы ўпершыню будуць дзейнічаць сумесна з дэсантнікамі і марскімі пяхотнікамі пры падтрымцы баявых караблёў. Манёўры разгорнуцца ў акваторыі Балтыйскага мора і працягнуцца да 26 верасня. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040