Адбылася сустрэча Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна і прэзідэнта ЗША Барака Абамы. На думку абодвух бакоў, вельмі важна, каб сірыйскае пытанне вырашалася палітычнымі метадамі, бо гэта дазволіць пазбегнуць людскіх ахвяр.
Як гаворыцца ў прэс-рэлізе, апублікаваным канцылярыяй прэс-сакратара Генеральнага сакратара ААН, Пан Гі Мун і Б.Абама абмеркавалі сітуацыю ў Сірыі, прыйшоўшы да адзінага меркавання пра важнасць таго, каб міжнародная супольнасць працягвала адыгрываць ускладзеную на яе ролю ў рамках вырашэння праблемы хімічнай зброі.
Бакі таксама абмеркавалі пытанне амерыканска-іранскіх адносін, апошнія падзеі пры ліквідацыі іранскай ядзернай праблемы, таксама надаўшы ўвагу мерам па аказанні падтрымкі Самалі.
Выступаючы ў аўторак у першай палове дня на агульнапалітычных дыскусіях у рамках 68-й сесіі ГА ААН, Б.Абама выклаў палітыку, якая праводзіцца ЗША ў дачыненні да Блізкага Усходу. - Р -