Следчая група ААН па хімічнай зброі зноў прыбыла ў Сірыю
  2013-09-26 15:27:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Група ААН па высвятленні фактаў магчымага прымянення хімічнай зброі ў Сірыі сёння зноў вярнулася ў Сірыю, каб працягнуць расследаванне прымянення хімічнай зброі ў гэтай краіне.

Следчая група, якую ўзначальвае шведскі вучоны Оке Сельстрэм, прыбыла ў Сірыю, каб завяршыць місію па расследаванні інцыдэнтаў з хімічнай зброяй. 18 жніўня адным з месцаў для правядзення расследавання быў пасёлак Хан аль-Асаль у правінцыі Алепа на поўначы краіны. Сірыйскі ўрад раней заявіў, што апазіцыя ў сакавіку гэтага года ўжыла там ракеты з хімічнымі рэчывамі, у выніку чаго ўрадавыя войскі панеслі цяжкія страты.

Паколькі 21 жніўня ў прыгарадзе Дамаска адбыўся інцыдэнт, які нагадвае прымяненне хімічнай зброі, следчая група памяняла праграму і адправілася для правядзення расследавання ў прыгарад Дамаска. 31 жніўня следчая група пакінула Сірыю, правяла аналізы сабраных узораў і заявіла, што як мага хутчэй вернецца ў Сірыю, каб працягнуць расследаванні ў 3 месцах, якія планавалася праверыць першапачаткова. - Р -

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040