Генеральны сакратар найбуйнейшай у Японіі апазіцыйнай Дэмакратычнай партыі Акіхіра Ахата паведаміў, што мілітарысцкія выказванні Сіндза Абэ, зробленыя ім у ЗША, з'яўляюцца "цалкам недапушчальнымі".
Сіндза Абэ ўчора ў Нью-Ёрку сказаў: "Калі ўсё хочуць называць мяне "правым мілітарыстам", няхай робяць гэта". Акіхіра Ахата паведаміў, што для лідара краіны такія выказванні з'яўляюцца цалкам недапушчальнымі.
У рэпартажы японскай тэлекампаніі "Асахі" сцвярджаецца, што заява Сіндза Абэ – правакацыйная.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хун Лэй сёння паведаміў, што японскія лідары павінны добрасумленна ставіцца да занепакоенасці і справядлівых заклікаў міжнароднай супольнасці, пацвярджаць правільны погляд на гісторыю і яе пераасэнсаванне, каб практычнымі дзеяннямі заслужыць давер міжнароднай супольнасці.
Раней Сіндза Абэ шматкроць заяўляў, што ён створыць нацыянальныя сілы абароны, ўнясе папраўкі ў канстытуцыю, дазволіць сілам самаабароны Японіі выкарыстоўваць права на калектыўную самаабарону; па гістарычных пытаннях ён заяўляў, што мае намер выправіць "выказванні Мураямы", у якіх ажыццяўляецца пераасэнсаванне гісторыі. Гэты шэраг заяў і ўчынкаў выклікаў крытыку ўнутры Японіі і ў міжнароднай супольнасці. - Р -