Старшыня КНР Сі Цзіньпін у малайзійскім Нацыянальным палацы сустрэўся з вярхоўным кіраўніком краіны Абдул Халім Муадзам Шахам.
Сі Цзіньпін паведаміў, што дзякуючы сумесным намаганням некалькіх пакаленняў лідараў дзвюх краін кітайска-малайзійскія адносіны прайшлі выпрабаванне часам і міжнароднымі пераменамі; яны падтрымлівалі здаровае і стабільнае развіццё, дэманстравалі магутныя жыццёвыя сілы. Малайзія стала для Кітая найбуйнейшым гандлёвым партнёрам у АСЕАН, супрацоўніцтва дзвюх краін становіцца з кожным днём усё больш згуртаваным, сумесныя інтарэсы пастаянна пашыраюцца.
Сі Цзіньпін адзначыў, што зараз Кітая і Малайзія яшчэ больш цесна звязаны адно з адным. Кітай мае намер прыкладаць сумесныя намаганні, каб кітайска-малайзійскія адносіны прыносілі яшчэ больш вынікаў, узаемнай выгады і сумеснага развіцця.
А.Х.М.Шах паведаміў, што візіт Сі Цзіньпіна пацвердзіў глыбокую традыцыйную дружбу і ўзаемадавер паміж Малайзіяй і Кітаем. Эканамічнае развіццё Кітая надае магутныя рухаючыя сілы глабальнай эканоміцы. - Р -