Старшыня КНР Сі Цзіньпін прыбыў на інданезійскі востраў Балі для ўдзелу ў 21-й нефармальнай сустрэчы лідараў АЦЭС.
У аэрапорце Сі Цзіньпіна і яго жонку сустрэлі міністр па турызме і крэатыўнай эканоміцы Інданезіі Мары Элка Пангесту і губернатар правінцыі Балі Мадэ Манку Пастыка.
Асноўная тэмай сустрэчы лідараў АЦЭС – "Дынамічны АЦР – агульнасусветны лакаматыў". На ёй будуць абмеркаваны паступальны і справядлівы рост, пашырэнне транспартна-камунікацыйных магчымасцяў АЦР. Старшыня КНР будзе прысутнічаць на цырымоніі закрыцця сустрэчы бізнес-лідараў АЦЭС і выступіць там з прамовай, прыме ўдзел у дыялогу паміж кіраўнікамі і прадстаўнікамі Азіяцка-ціхаакіянскага кансультатыўнага савета па гандлі і прамысловасці, а таксама сустрэнецца з лідарамі некаторых членаў АЦЭС. - Р -