Д.Мядзведзеў адзначыў, што падчас перамоў быў дасягнуты шэраг новых важных дамоўленасцяў па садзейнічанні расійска-кітайскім адносінам і пашырэнні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. "Расія надае прыярытэтнае значэнне адносінам з Кітаем і гатова падтрымліваць з ім цесныя стратэгічныя кантакты, у далейшым пашыраць супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, энергетычнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай галінах, у сельскай гаспадарцы; павялічваць маштаб і павышаць узровень супрацоўніцтва на карысць народаў дзвюх краін", – сказаў ён.