Намеснік міністра замежных спраў Ірана, прадстаўнік на перамовах па ядзернай праблеме Абас Арагчы паведаміў, што Іран ужо зрабіў МАГАТЭ новыя прапановы па развіцці дыялогу, і выказаў спадзяванне, што новы раўнд перамоў прынясе пазітыўныя вынікі.
Генеральны дырэктар МАГАТЭ Юкіа Амана правёў з А.Арагчы перамовы ў штаб-кватэры агенцтва. Па іх выніках іранскі прадстаўнік паведаміў, што падчас дыялогу будуць дасягнуты пазітыўныя вынікі, і што "прыйшоў час для двухбаковага супрацоўніцтва і вырашэння праблем з выкарыстаннем новага мыслення".
Юкіа Амана таксама спадзяецца, што ў дыялогу з Іранам атрымаецца дасягнуць істотных вынікаў. - Р -