Паводле паведамлення сейсмалагічнай службы Кітая, 31 кастрычніка ў 11:03 і 11:10 па пекінскім часе ў Цяньгаэрласы - мангольскім аўтаномным павеце горада Сунюань правінцыі Цзілінь / Паўночна-Усходні Кітай / адбыліся землетрасенні магнітудай 5,5 і 5,0 . Ачаг залягаў на глыбіні 8 і 6 кіламетраў адпаведна.
Падземныя штуршкі адчуваліся ў гарадах Сунюань , Чанчунь / адміністрацыйны цэнтр правінцыі Цзілінь / і Харбін / адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хэйлунцзян / на паўночным усходзе Кітая.