Сі Цзіньпін падкрэсліў важнасць высакаякасных ваенных кадраў і тэхналагічных інавацый у арміі
  2013-11-07 11:10:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў універсітэт, які адыгрывае ключавую ролю ў абароннай сферы, прыкладаць больш намаганняў для падрыхтоўкі высакаякасных ваенных кадраў і развіцця інавацыйных навуковых і тэхнічных праектаў.

Сі Цзіньпін зрабіў гэтыя заўвагі ў Абаронным навукова -тэхнічным універсітэце НВАК горада Чанша - адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хунань / Цэнтральны Кітай / .

Абаронны навукова -тэхнічны універсітэт НВАК узнік на аснове Ваенна-інжынернага інстытута НВАК , створанага ў 1953 годзе, ён адыгрываў ключавую ролю ў падрыхтоўцы тэхнічных ваенных спецыялістаў высокага ўзроўню і распрацоўцы перадавых узбраенняў і абсталявання для краіны.

Падчас наведвання выставы розных навукова -тэхнічных праектаў універсітэта Сі Цзіньпін пазітыўна адазваўся аб плённым інавацыйным руху , заклікаў персанал універсітэта , адказны за тэхнічныя інавацыі , працягваць упарта працаваць і імкнуцца да новых дасягненняў.

У чэрвені Абаронны навукова -тэхнічны універсітэт НВАК абвясціў аб тым , што ў ім ізноў быў пабудаваны самы хуткі ў свеце суперкамп'ютэр "Цяньхэ -2 ", здольны выконваць 33,86 квадрыльёны аперацый у секунду , што пераўзыходзіць амерыканскі суперкамп'ютар "Тытан " .

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040