Іран і МАГАТЭ падпісалі дарожную карту супрацоўніцтва
  2013-11-12 11:09:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня Арганізацыі па атамнай энергіі Ірана Алі Акбар Салехі і генеральны дырэктар МАГАТЭ Юкія Амана падпісалі дарожную карту супрацоўніцтва , якая дазваляе інспектарам МАГАТЭ здзяйсняць праверкі часткі ядзерных аб'ектаў.

Згодна з гэтай дарожнай картай, Іран дазваляе інспектарам праводзіць праверкі рэактара на цяжкай вадзе ў Араку і ўранавага рудніка Гачын, размешчанага непадалёк ад Бэндэр-Абаса , аднак у дарожнай карце не згадваецца ваенная база Парчын, якая прываблівае ўвагу шырокіх колаў міжнароднай грамадскасці .

Юкія Амана паведаміў , што бакі будуць весці супрацоўніцтва ў адпаведнасці з дарожнай картай , на працягу наступных 3 месяцаў прымуць шмат канкрэтных мер. Але дарожная карта не кранула некаторых пытанняў , паднятых у апублікаваным раней дакладзе МАГАТЭ, агенцтва працягне ўрэгуляванне супрацоўніцтва з Іранам.

А. А. Салехі паведаміў , што падпісанне дарожнай карты пацвярджае намер Ірана садзейнічаць МАГАТЭ ў высвятленні наяўных сумневаў адносна іранскіх ядзерных аб'ектаў , з'яўляецца рэакцыяй на некаторыя пытанні, якія перашкаджаюць дасягненню прагрэсу па іранскай ядзернай праблеме .

Юкія Амана прыбыў у Тэгеран у першай палове дня 11 лістапада, пасля чаго сустрэўся з А. А. Салехі і падпісаў дарожную карту супрацоўніцтва.

Падпісанне Іранам і МАГАТЭ дарожнай карты супрацоўніцтва з'яўляецца першым істотным зрухам у двухбаковых перамовах з 2011 года. Раней бакі правялі больш за 10 раўндаў перамоў , якія не прынеслі вынікаў. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040