Кітайскі ўрад гатовы накіраваць групу медыкаў у раёны Філіпін, якія пацярпелі ад тайфуну "Хаянь", паведаміў напярэдадні афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хун Лэй на прэс -канферэнцыі.
Хун Лэй адзначыў, што кітайскі бок надае вялікую ўвагу развіццю сітуацыі ў пацярпелых ад "Хаяня" раёнах на Філіпінах, шмат разоў заяўляючы аб сваёй гатоўнасці працягваць аказваць гуманітарную дапамогу гэтай краіне па меры развіцця там сітуацыі. Улічваючы рэальную патрэбу ў пераадоленні наступстваў разгулу стыхіі, кітайскі ўрад, кіруючыся прынцыпамі чалавечнасці, гатовы накіраваць туды медыцынскую групу экстранай дапамогі.
Паводле яго звестак, выратавальная група "Сіняе неба " пры Кітайскім таварыстве Чырвонага Крыжа і іншыя няўрадавыя арганізацыі ўжо заявілі пра гатоўнасць адправіцца на Філіпіны.
Кітайскі бок падтрымлівае кантакты з філіпінскім па пытанні аказання меддапамогі, сказаў ён, дадаўшы, што кітайскія выратавальныя сілы адразу накіруюцца ў пацярпелыя раёны Філіпін для ліквідацыі наступстваў стыхіі і аказання дапамогі мясцоваму насельніцтву, калі гэта стане магчыма. -0 -