У Пакістане пачаты судовы працэс па абвінавачванні экс-прэзідэнта П. Мушарафа ў здрадзе радзіме
  2013-11-18 14:34:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйныя асобы Пакістана сёння аб'явілі пра афіцыйны пачатак судовага працэсу па абвінавачванні экс-прэзідэнта Пярвеза Мушарафа ў здрадзе радзіме.

Міністр унутраных спраў Пакістана Чаудхры Нісар Алі Хан сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў, што супраць П.Мушарафа вылучаны абвінавачванні ў здрадзе радзіме за парушэнне канстытуцыі.

Ён адзначыў, што ўрад запатрабуе ад Вярхоўнага суда стварыць судовы камітэт з 3 чалавек для разгляду абвінавачвання П.Мушарафа ў здрадзе радзіме. Федэральнае следчае ўпраўленьне прадставіць Вярхоўнаму суду даклад з вынікамі расследавання.

Эксперты ў галіне права паведамілі: калі П.Мушараф будзе асуджаны за здраду радзіме, ён можа быць прысуджаны да смяротнага пакарання ці пажыццёвага зняволення.

3 лістапада 2007 года П.Мушараф аб'явіў пра ўвядзенне надзвычайнага становішча на тэрыторыі ўсёй краіны. Раней П.Мушараф абвінавачваўся ў арыштах вялікай колькасці суддзяў, якія адмовіліся паўторна прыносіць прысягу на падставе апублікаванага ім часовага канстытуцыйнага ўказа.

П.Мушараф сышоў з пасады прэзідэнта ў жніўні 2008 года, у 2009-м ён адправіўся ў "добраахвотнае выгнанне" ў Вялікабрытанію. У сакавіку бягучага года ён вярнуўся ў Пакістан, каб прыняць удзел у выбарах, але суд не дапусціў яго да ўдзелу. У красавіку П.Мушараф быў арыштаваны, пасля чаго ўтрымліваўся пад хатнім арыштам як абвінавачаны па трох справах. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040