3-ці Пленум ЦК КПК 18- га склікання разгледзеў і прыняў «Пастанову ЦК КПК па ключавых пытаннях паглыблення рэформаў». У пастанове пазначаны мэты ў рэалізацыі палітыкі рэформаў і адкрытасці на будучае 10- годдзе. Падкрэслена , што рэформа эканамічнай сістэмы стане асновай для ажыццяўлення іншых кардынальных перамен у краіне. Кіраўнік Інстытута фінансаў пры Акадэміі грамадскіх навук Ван Гаган лічыць самым вялікім прарывам тое, што ў Пастанове падкрэслена вырашальная роля рынку ў працэсе пераразмеркавання рэсурсаў.
У камюніке, апублікаваным па выніках пленума, адзначалася , што рэфармаванне эканамічнай сістэмы -- ключавы этап усебаковага паглыблення рэформаў. Галоўнае пытанне заключаецца ва ўрэгуляванні суадносін паміж адміністрацыйным кіраваннем і рынкам. Роля рынку павінна стаць вырашальнай у размяшчэнні рэсурсаў , а дзяржаўнае кіраванне больш эфектыўным. У працэсе рэформаў будзе асабліва падкрэслена вырашальнае значэнне рынку і яго роля ў фарміраванні цэн .
У камюніке пленума адзначана неабходнасць шырокага кансенсусу, гэта дасць магчымасць сканцэнтраваць намаганні для рэалізацыі рэформаў. Спадар Ван Гаган лічыць , што паралельна з рэфармаваннем эканамічных інстытутаў неабходна ажыццяўляць рэфармаванне ў палітычнай , сацыяльнай сферах і экалогіі .
-0 -