Кітайскі навуковец: для рэалізацыі праграмы ўсебаковых рэформаў трэба ўлічыць «патройную неабходнасць »
  2013-11-18 15:27:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

12 лістапада ў Пекіне завяршыўся трэці пленум ЦК КПК 18-га склікання. Па даручэнні Палітбюро ЦК КПК генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін выступіў з тлумачэннямі да Пастановы ЦК КПК па некаторых важных пытаннях аб усебаковым паглыбленні рэформаў. Намеснік дырэктара Інстытута па даследаванні міжнародных стратэгій Чжоу Цяньюн лічыць , што Кітаю неабходна будзе ажыццявіць прарыў па трох пазіцыях .

Пленум прыняў праграму па ўсебаковых рэформах. Аналізуючы яе, Чжоу Цяньюн адзначыў, што яна -- сістэматычная і доўгатэрміновая. Для рэалізацыі трэба ўлічыць «патройную неабходнасць».

Па-першае, Кітаю неабходна ліквідаваць існуючыя бар'еры, якія застаюцца фактарамі на шляху паглыблення рэформаў, што тармозяць іх. Па-другое, неабходна выводзіць "адкрытасць" на новы ўзровень, прывесці фінансавыя і эканамічныя правілы ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі. І, па-трэцяе, неабходна ў поўнай меры раскрыць інтэлектуальны патэнцыял.

Адносна рэформы эканамічнай структуры, прафесар Чжоу Цяньюн адзначыў, што яе «ядром» з'яўляецца рэгуляванне адносін паміж урадам і рынкам. Рынак павінен адыгрываць вялікую ролю, а ўрад павінен выканаць наступныя задачы: развіццё дзяржаўных прадпрыемстваў, раскрыццё патэнцыялу прыватнага сектара эканомікі, абарона правоў на інтэлектуальную ўласнасць. На думку Чжоу Цяньюна, у Кітаі павінна быць створана адзіная сістэма землекарыстання з мэтай больш збалансаванага развіцця горада і вёскі.

-0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040