Паглыбленне рэформ у Кітаі прынясе карысць усяму свету
  2013-11-12 15:45:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай дамогся вялікіх поспехаў за 35 гадоў правядзення палітыкі рэформ і адкрытасці. На 3-м пленуме ЦК КПК 18-га склікання, які праходзіць у вырашальны для Кітая момант, будзе прынята важнае рашэнне і распрацаваны план ўсебаковага паглыблення рэформ.

Летась аб'ём прамых капіталаўкладанняў Кітая ў іншыя краіны дасягнуў рэкорднага ўзроўню – 87,8 млрд. долараў, што на 17,6% больш, чым у 2011 годзе. Дзякуючы гэтаму, Кітай увайшоў у тройку найбуйнейшых сусветных інвестараў.

Кітай ужо стаў важнай рухаючай сілай стымулявання сусветнай эканомікі. У дакладзе, апублікаваным Дзяржстатам Кітая ў 2009 годзе, гаворыцца, што доля ўкладу кітайскай эканомікі ў сусветную павялічылася з 2,3% у 1978 годзе да 19,2% у 2007-м. Па гэтым паказчыку Кітай выйшаў на першае месца сярод усіх краін свету. Летась тэмпы развіцця кітайскай эканомікі істотна перавысілі сярэдні сусветны ўзровень, доля ўкладу кітайскай эканомікі ў сусветную працягвае павялічвацца.

У сапраўдны момант, праз 35 гадоў пасля пачатку правядзення палітыкі рэформ і адкрытасці, Кітай плануе паглыбіць рэформы і надаць ім рухаючую сілу, каб рынкавая эканоміка стала яшчэ больш здаровай і інтэнсіўнай. Гэта – асноўная мэта 3-га пленума ЦК КПК 18-га склікання. Паглыбленне Кітаем рэформ адкрые перад светам рэдкія і важныя магчымасці. Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што трансфармацыя функцый кітайскага ўрада стане важным зместам праекта паглыблення рэформ, а абноўленая "кітайская мадэль" адыграе важную ролю ў развіцці кітайскай і сусветнай эканомікі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040