Кітай , Індыя і Расія падкрэслілі неабходнасць палітычнага ўрэгулявання сірыйскага крызісу
  2013-11-11 10:23:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай , Індыя і Расія падкрэслілі неабходнасць пошуку палітычнага ўрэгулявання сірыйскага крызісу. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Індыі Салман Хуршыд пасля заканчэння сустрэчы міністраў замежных спраў трох краін.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства РФ Сяргей Лаўроў таксама назваў адзіным шляхам да спынення грамадзянскай вайны ў Сірыі мірнае ўрэгуляванне .

С. Лаўроў таксама адзначыў , што тры краіны спадзяюцца як мага хутчэй правесці канферэнцыю па Сірыі " Жэнева -2" і даць інспектарам ААН доступ да складоў хімічнай зброі .

Міністры замежных спраў трох краін таксама абмеркавалі сітуацыю ў Афганістане.

Кіраўнік МЗС КНР Ван І сказаў, што пытанне Афганістана з'яўляецца адным з самых важных у гэтым рэгіёне.

"Мы спадзяемся ўбачыць бяспечны , стабільны , адзіны Афганістан, які развіваецца. Мы прымаем актыўны ўдзел у аднаўленні гэтай краіны , якая перажывае важны пераходны перыяд". Паводле яго слоў, у наступным годзе ў кітайскім горадзе Цяньцзінь пройдзе міжнародная канферэнцыя па Афганістану. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040