Афіцыйны прадстаўнік вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Кэтрын Эштан - Майкл Ман паведаміў , што дыялог "шасцёркі" /ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Расія, Кітай, Германія / з Іранам па іранскай ядзернай праграме ўступіў у "фазу сур'ёзнага абмеркавання " .
На прэс-канферэнцыі М. Ман паведаміў, што адказная за пасрэдніцтва ў дадзеным раўндзе дыялогу К. Эштан сёння раніцай перад перамовамі правяла працоўны сняданак з прадстаўніком Ірана, міністрам замежных спраў Махамедам Джавадам Зарыфам, а таксама правяла гадзінную сустрэчу для абмеркавання канкрэтнай праграмы першага дня раўнда дыялогу. Сёння ў другой палове дня бакі правядуць у рознай форме перамовы, К. Эштан таксама зноў сустрэнецца з М. Дж. Зарыфам.
М. Ман падкрэсліў , што на сустрэчы экспертаў "шасцёркі" і Ірана, якая адбылася ў канцы кастрычніка ў Вене, была ажыццёўлена тэхнічная падрыхтоўка да цяперашняга раўнда дыялогу, у якім акрамя дыпламатаў таксама прымаюць удзел спецыялісты. Дыялог надзвычай складаны, цяпер ён ўступіў у "фазу сур'ёзнага абмеркавання", бакі дамовіліся ў дадзены момант не выдаваць дэталі перамоваў .
М. Ман выказаў спадзяванне, што "шасцёрка" і Іран змогуць на працягу 7-8 лістапада прыйсці да істотных зрухаў. Калі Іран прыме на сябе абавязацельствы, то да завяршэння цяперашняга раўнда дыялогу " шасцёрка" і Іран змогуць дасягнуць пагаднення.
-0 -