На Усекітайскай нарадзе віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Ван Ян заклікаў умацоўваць кампанію па барацьбе з падробкамі і пірацтвам.
Ван Ян адзначыў, што на 3-м пленуме ЦК КПК 18-га склікання, які завяршыўся ў аўторак у Пекіне, было паднята патрабаванне да барацьбы з падробкамі і пірацтвам. Паводле яго слоў, неабходна нанесці суровы ўдар па пірацкім бізнэсе.
Віцэ-прэм'ер Кітая таксама распарадзіўся, каб усе муніцыпальныя і агульнанацыянальныя органы ўлады да канца года цалкам адмовіліся ад пірацкіх праграмных прадуктаў. - Р -