3-ці Пленум ЦК КПК 18-га склікання пазначыў навуковую платформу для ўдасканалення метадаў барацьбы з карупцыяй
  2013-11-15 15:29:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

12 лістапада ў Пекіне прафесар Дзяржаўнай акадэміі кіравання Кітая Сюй Яатун паведаміў, што 3-ці Пленум ЦК КПК 18-га склікання пазначыў навуковую платформу для ўдасканалення метадаў барацьбы з карупцыяй. Паводле яго слоў, гэта дасць магчымасць лепш развіваць сістэму дзяржкіравання ў навуковым і дэмакратычным кірунку, зрабіўшы яе больш празрыстай. 3-ці Пленум ЦК КПК 18-га склікання завяршыўся ў Пекіне 12 лістапада. Была разгледжана і прынята Пастанова ЦК КПК па некаторых важных пытаннях усебаковага паглыблення рэформаў. Пленум разглядаецца як важны сход, які папярэднічае новаму гістарычнаму перыяду пасля 30- гадовага правядзення ў Кітаі палітыкі рэформаў і адкрытасці. У дзень закрыцця пленума, у інтэрв'ю карэспандэнту нашага радыё прафесар Сюй Яатун адзначыў, што самы важны акцэнт у рэформе палітычнай структуры неабходна зрабіць на стварэнні нарматываў адносна розных сфер дзейнасці, каб праца кіруючых органаў была больш празрыстай. У мэтах дасягнення гэтай мэты трэба будзе яшчэ зрабіць вельмі многае. Прафесар Сюй таксама сказаў, што карупцыя - гэта сур'ёзная праблема , якая ставіць пад пагрозу працу Партыі. На яго думку , зыходзячы з Камюніке 3-га пленума ЦК КПК 18- га склікання можна зрабіць выснову, што далейшы акцэнт будзе зроблены на павышэнне дысцыпліны. Падчас працы 3-га Пленума вялікую ўвагу надалі пытанням сістэматычнага будаўніцтва. У прыватнасці, працягнуў Сюй Яатун, самай эфектыўнай мерай у барацьбе з карупцыяй і па заахвочванні непадкупнасці чыноўнікаў з'яўляецца стварэнне эфектыўнай сістэмы кантролю. Паколькі антыкарупцыйная дзейнасць раней вялася не рэгулярна, гэтая праца была не дастаткова эфектыўная. Больш дасканалая сістэма барацьбы з карупцыяй дасць свае вынікі. Гэта вельмі правільна прадумана , - сказаў прафесар Сюй . -о

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040