У Мінску прайшоў першы конкурс прамоўніцкага майстэрства па рускай мове сярод кітайскіх студэнтаў
  2013-11-25 11:33:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце прайшоў "Кубак САМС" – фінал першага конкурсу прамоўніцкага майстэрства па рускай мове сярод кітайскіх студэнтаў, якія навучаюцца ў Беларусі.

Праграма фіналу складалася з двух частак. У першай трэба было коратка расказаць пра сябе, прадставіць публічнае выступленне на пэўную тэму і адказаць на пытанне старшыні журы. Другая частка складалася ў імправізаваным выступленні. Лепш за ўсё з заданнямі справіліся студэнтка МДЛУ Лі Яньянь і студэнтка БДУ Пілік Саймайці.

Усяго ў фінале конкурсу прынялі ўдзел 15 студэнтаў з МДЛУ, БДУ і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Пераможцы атрымалі каштоўныя падарункі ад Кітайскай карпарацыі інжынірынгу (САМС), а ўдзельнікі – дыпломы. Конкурс арганізаваны пры падтрымцы МДЛУ і БДУ. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040