У Бангкоку праходзіць маштабны антыўрадавы мітынг
  2013-11-25 09:35:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Былы дэпутат Нацыянальнай Асамблеі Тайланда ад Дэмакратычнай партыі Сутхеп Тхыаксубан ініцыіраваў ля Манумента Дэмакратыі ў цэнтры Бангкока маштабны антыўрадавы мітынг.

Як заявіў С.Тхыаксубан, крыніцай карупцыі і грамадскага расколу, якія маюць быць у Тайландзе на працягу апошніх гадоў, з'яўляецца "палітычная ўлада Таксіна Чынавата". Неабходна цалкам выкараніць яе і дамагчыся роспуску як ўрада дзеючага прэм'ер-міністра Інглак Чынават, так і Нацыянальнай Асамблеі Тайланда. Гэта дасць магчымасць устанавіць у краіне рэальную дэмакратыю.

Увечары 24 лістапада арганізатары мерапрыемства прынялі рашэнне аб працягу акцыі пратэсту і ў ноч з 24 на 25 лістапада, а таксама выступілі з пагрозамі, што раніцай 25-га будуць перакрыты дарогі і адключана электра- і водазабеспячэнне ўрадавых будынкаў і месца жыхарства прэм'ер-міністра. Усе гэтыя меры накіраваны на тое, каб прымусіць урад І.Чынават пайсці ў адстаўку.

Паводле звестак арганізатараў мітынгу, да вечара 24 лістапада колькасць пратэстуючых дасягнула 440 тыс. чалавек. С.Тхыаксубан выказаў спадзяванне, што гэта акцыя збярэ 1 млн. чалавек. У той жа час, службы бяспекі Тайланда паведамляюць пра 100 тыс. маніфестантаў.

На адным са стадыёнаў у прыгарадах Бангкока прайшоў буйнамаштабны мітынг "чырвонакашулечнікаў". Адзін з лідараў руху Джатупорн Прампан заявіў, што "чырвоныя кашулі" ўжо падрыхтаваліся да абароны ўрада І.Чынават і не дазволяць С.Тхыаксубану захапіць палітычную ўладу.

І.Чынават, каменціруючы антыўрадавыя мітынгі, спадзяецца, што ўсе бакі змогуць шляхам дыялогу выйсці з бягучага палітычнага крызісу, а таксама паабяцала ўважліва выслухаць усе пункты гледжання.

Дэмакратычная партыя Тайланда раней, 15 лістапада, выступіла ў абедзвюх палатах Нацыянальнай Асамблеі з прапановамі аб вынясенні імпічменту і вотуму недаверу І.Чынават. Мяркуецца, што парламенцкія дэбаты аб вотуме недаверу пачнуцца ўжо 26 лістапада і працягнуцца да 27-28 лістапада. У далейшым гэта пытанне будзе вынесена на галасаванне. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040