З пачатку года колькасць насельніцтва Беларусі павялічылася на 3,4 тыс. чалавек
  2013-11-29 09:14:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

За студзень-кастрычнік 2013 г. колькасць насельніцтва Беларусі павялічылася на 3,4 тыс чалавек. На 1 лістапада 2013 года ў краіне пражывала 9 млн. 467,2 тыс. чалавек. Пра гэта ў чацвер паведамілі на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі.

Натуральнае змяншэнне насельніцтва ў студзені - кастрычніку 2013 года паменшылася ў параўнанні з адпаведным перыядам 2012 года на 34,2 % і склала 6032 чалавека . Міграцыйны прырост склаў 9428 чалавек і кампенсаваў натуральнае змяншэнне, забяспечыўшы павелічэнне колькасці насельніцтва .

За студзень-кастрычнік 2013 года ў Беларусі нарадзілася 99 тыс. 499 дзяцей, памерла 105 тыс. 531 чалавек. У цэлым па краіне колькасць памерлых перавысіла колькасць народжаных на 6,1 %. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040