Намаганні Расіі і Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы вельмі важныя для інтэграцыйных працэсаў – У.Пуцін
  2013-12-26 10:49:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сумесная праца Расіі і Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы вельмі важная для ўсіх інтэграцыйных працэсаў. Пра гэта заявіў у сераду прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

"Безумоўна, усё, што мы робім у рамках Саюзнай дзяржавы, вельмі важна для ўсіх інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы. І па многіх напрамках мы працуем нават з апярэджаннем іншых структурных аб'яднанняў інтэграцыйнага характару, у чымсьці нават задаём, можна сказаць, тон, спрыяем развіццю працэсаў па іншых напрамках . Усё гэта для нас надзвычай важна", – адзначыў прэзідэнт РФ.

А.Лукашэнка падзякаваў расійскаму калегу за плённую працу на Вышэйшым еўразійскім эканамічным савеце. "Мы правялі добрае мерапрыемства і зрабілі яшчэ адзін крок да стварэння эканамічнага саюза. Думаю, што гэта будзе добрым падмуркам на будучыню", – дадаў прэзідэнт Беларусі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040