Расія выдзеліць Беларусі дадатковыя крэдыты аб'ёмам да 2 млрд. долараў
  2013-12-26 10:51:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сувязі з неспрыяльным становішчам на сусветных рынках Расія прыняла рашэнне аб выдачы дадатковых крэдытных сродкаў Рэспубліцы Беларусь аб'ёмам да 2 млрд. долараў. Пра гэта ў сераду заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы .

"Хачу вас праінфармаваць таксама пра тое, што падчас сустрэчы ўрад РФ прыняў рашэнне аказаць садзейнічанне нашым калегам у сувязі з тым, што адбываецца на сусветных рынках і даць Рэспубліцы Беларусь ў 2014 годзе дадатковыя пазыковыя сродкі ў аб'ёме да 2 млрд. долараў", - паведаміў У. Пуцін.

Расійскі лідар таксама адзначыў, што Расія застаецца вядучым гандлёвым партнёрам Беларусі: гандаль з Расіяй займае 49 працэнтаў тавараабароту рэспублікі Беларусь. Расія таксама з'яўляецца і асноўным інвестарам у эканоміку краіны. Па словах прэзідэнта РФ, на дадзены момант у Беларусі працуе больш за дзве тысячы прадпрыемстваў з удзелам расійскага капіталу .

"Пераважна гэта самыя каштоўныя інвестыцыі: прамыя інвестыцыі ў сістэмаўтвараючыя сектары беларускай эканомікі - газа-транспартную галіну, пераапрацоўваючыя вытворчасці, транспарт і сувязь", - сказаў ён.

У. Пуцін паведаміў таксама, што асноўныя сродкі бюджэту Саюзнай дзяржавы пойдуць на фінансаванне 37 сумесных праграм і мерапрыемстваў, сярод якіх перспектыўныя высокатэхналагічныя распрацоўкі інтэгральных мікрасхем і паўправадніковых прыбораў, вытворчасць кампазіцыйных матэрыялаў, а таксама праекты ў галіне дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.

"Усё, як вы бачыце , высокатэхналагічнае , вельмі патрэбна і для эканомік нашых краін, і для развіцця высокатэхналагічных вытворчасцяў, і з выхадам на двайное выкарыстанне. У тым ліку гэта важныя вобласці для ўмацавання нашай абараназдольнасці", - адзначыў ён.

У якасці прыкладаў паспяховага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі У. Пуцін прывёў такія буйныя інвестыцыйныя праекты , як збудаванне Беларускай АЭС , фарміраванне холдынгу " Расбелаўта " на базе расійскай кампаніі " КАМАЗ " і беларускай кампаніі "МАЗ". - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040