Хутка сустрэнем новы 2014-ы год, перапоўнены вялікімі спадзяваннямі.
З надыходам Новага года, усё ў прыродзе становіцца новым і свежым. Дазвольце мне павіншаваць увесь народ нашай краіны , прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў , суайчыннікаў , якія пражываюць у ААР Сянган і Аамэнь, на Тайвані і ў замежных краінах , а таксама сяброў розных краін і рэгіёнаў свету з Новым годам !
Жадаю сталым людзям моцнага здароўя, дзецям -- радасці, сем'ям - шчасця, спакою і дабрабыту!
Напярэдадні Новага года шматлікія працоўныя, сяляне, інтэлігенцыя, адказныя работнікі, як і раней, працягваюць працу на сваіх пасадах. Шмат хто з суайчыннікаў дзеля радзімы працуюць за мяжой. Многія афіцэры і салдаты НВАК і Узброенай міліцыі, паліцэйскія працягваюць выконваць слаўную службу. Многія з іх знаходзяцца далёка ад радзімы, ад родных і блізкіх, нават не могуць адзначыць свята з сям'ёй. Дазвольце мне перадаць вам сардэчнае прывітанне ад радзімы і ўсіх нашых суайчыннікаў і пажадаць вам бяспекі і ўдачы!
2013 для Кітая і кітайскага народа - год незвычайны . Мы разам пераадолелі розныя цяжкасці і выклікі, дасягнулі новых і вялікіх поспехаў .
Поспехі дасягнуты намі няпроста і нялёгка. Яны сведчаць аб праведзенай намі руплівай працы. Карыстаючыся выпадкам , дазвольце мне выказаць усім сардэчную падзяку!
У 2013 годзе мы распрацавалі агульны план аб усебаковым паглыбленні рэформы, сумеснымі намаганнямі намалявалі грандыёзную карціну для будучага развіцця.
У 2014 годзе на шляху прасоўвання рэформаў мы зробім новы крок наперад. Галоўнай мэтай прасоўвання рэформаў з'яўляецца ператварэнне Кітая ў больш квітнеючую дзяржаву, садзейнічанне справядлівасці ў грамадстве, паляпшэнне дабрабыту народа.
Рэформа - гэта важная справа, рэалізацыя якой патрабуе ад нас вялікіх і сумесных намаганняў.
Як гаворыцца ў прымаўцы: "Калі не забываць аб ворыве, заўсёды збярэш ураджай ". Падчас вялікай практыкі рэалізацыі палітыкі рэформаў і адкрытасці мы ўжо напісалі мноства незлічоных слаўных старонак . Я цвёрда ўпэўнены , што кітайскі народ абавязкова створыць новыя важныя дасягненні.
Сусвет бязмежны, млечны шлях бліскучы .
На нашай планеце пражывае больш за 7 млрд. чалавек. Усе павінны адно аднаму дапамагаць у ахове нашай агульнай прасторы існавання, павінны згуртавацца перад небяспекай, разам пераадольваць няшчасце, імкнуцца да агульнага развіцця .
Кітайскі народ імкнецца да рэалізацыі "кітайскай мары", якая характарызуецца вялікім адраджэннем кітайскай нацыі. Кітайскі народ таксама радуецца рэалізацыі мары народаў усіх краін свету.
Я сардэчна спадзяюся , што падчас рэалізацыі сваёй мары народы розных краін свету змогуць адно аднаго разумець, адно аднаму дапамагаць, прыкладаць сумесныя намаганні для ператварэння планеты Зямля, ад якой залежыць існаванне чалавецтва, у наш агульны выдатны хатні ачаг .
Жыццё напоўнена надзеяй. Поспех належыць тым , хто актыўна імкнецца наперад , прыкладае нястомныя намаганні для будучыні.
Мы ідзем на шляху да будучыні. Мы непазбежна сутыкаемся з рознымі крызісамі і выклікамі. Каб павысіць узровень жыцця нашага народа , нам трэба зрабіць яшчэ нямала.
У сувязі з гэтым мы павінны ставіцца да нашай працы са сціплым і асцярожным падыходам , адважна змагацца з цяжкасцямі , каб разам напісаць новыя старонкі развіцця нашай вялікай Радзімы .
Дзякую ўсім за ўвагу .
-0-