Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у другой палове дня ў дзяржаўнай рэзідэнцыі "Чжуннаньхай " сустрэўся з віцэ -прэм'ерам Камбоджы, міністрам замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Хор Нам Хонгам, які прыбыў у Кітай для ўдзелу ў першым пасяджэнні Кітайска-камбаджыйскай міжурадавай каардынацыйнай камісіі .
Лі Кэцян паведаміў, што Кітай і Камбоджа з'яўляюцца даўнімі сябрамі. Паспяховае правядзенне першага пасяджэння Кітайска- камбаджыйскай міжурадавай каардынацыйнай камісіі ў пачатку года надало новыя сілы паглыбленню супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Кітайскі ўрад нязменна праводзіць дружалюбную палітыку ў дачыненні да Камбоджы, падтрымлівае прасоўванне камбаджыйскім урадам эканамічнага развіцця, дасягненне яшчэ большай ролі ў міжнародных і рэгіянальных справах.