Камітэт па справах аховы здароўя і планавага дзетанараджэння правінцыі Гуандун / Паўднёвы Кітай / сёння ўвечары паведаміў , што ў горадзе Шэньчжэнь быў зафіксаваны новы выпадак заражэння чалавека вірусам птушынага грыпу H7N9 .
Хворы - 31- гадовы мужчына па прозвішчы Цюй - пастаянна пражывае ў раёне Лоху Шэньчжэня . Ён не знаходзіўся ў кантакце з птушкамі. Пачатак яго хваробы прыпаў на 30 снежня 2013 года, ужо 3 студзеня 2013 г. ён быў шпіталізаваны ў Народную бальніцу раёна Бааань . У цяперашні час стан хворага ацэньваецца як стабільны.
Таксама паступіла паведамленне з горада Дунгуань пра смерць з-за паліарганнай недастатковасці пацыента , якому раней дыягнаставалі вірус H7N9 .
Па стане на сёння, у прав. Гуандун зарэгістравана, у агульнай колькасці, 9 выпадкаў заражэння чалавека вірусам грыпу H7N9 , у тым ліку адзін - са смяротным зыходам. - 0 -