Лі Кэцян правёў чарговае пасяджэнне Дзяржсавета КНР
  2014-01-09 16:51:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Далейшае паглыбленне рэформы сістэмы разгляду і зацвярджэння адміністрацыйных рашэнняў, забеспячэнне асноўных умоў жыцця грамадзян, якія маюць патрэбу, у зімовы і вясновы перыяд , павышэнне пенсій рабочым і служачым прадпрыемстваў сталі асноўнымі тэмамі на чарговым пасяджэнні Дзяржсавета КНР, якое прайшло ў сераду ў Пекіне пад старшынствам прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна .

На пасяджэнні было адзначана, што ў адпаведнасці з агульнымі патрабаваннямі ўсебаковага паглыблення рэформаў у гэтым годзе працягнецца скарачэнне апарату, і ніжэйстаячыя інстанцыі пашыраць свае паўнамоцтвы.

На забеспячэнне пражытачнага мінімуму для гарадскіх і сельскіх жыхароў, аказанне матэрыяльнай дапамогі і дапамогі людзям, якія жывуць у нястачы на паляпшэнні жыццёвых умоў у вясновы і зімовы перыяды з цэнтральнага бюджэту краіны будзе выдаткавана 98,3 млрд. юаняў. З мясцовых бюджэтаў розных узроўняў таксама будуць выдзелены сродкі на гэтыя патрэбы.

На пасяджэнні таксама было прынята рашэнне аб павелічэнні памеру асноўнага пенсійнага забеспячэння пенсіянераў прадпрыемстваў на 10 працэнтаў. Рашэнне ўступіла ў сілу 1 студзеня 2014 года і ахопіць 74 млн. чалавек.

На пасяджэнні былі таксама разгледжаны іншыя пытанні . -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040