Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян правёў перамовы са сваім беларускім калегам
  2014-01-20 20:10:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

20 студзеня ў Пекіне ў Доме народных сходаў прайшлі перамовы паміж прэм'ерам Дзяржсавета КНР Лі Кэцянам і прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам, які знаходзіцца ў Пекіне з візітам. Лі Кэцян павіншаваў беларускага калегу з 22-й гадавінай устанаўлення дыпламатычных адносін паміж КНР і Рэспублікай Беларусь. Ён выказаў упэўненасць, што візіт кіраўніка ўрада Беларусі ў КНР абавязкова надасць новы імпульс развіццю кітайска-беларускіх адносін.

Перад візітам у Кітай Міхаіл Мясніковіч даў эксклюзіўнае інтэрв'ю нашаму карэспандэнту. Ён заявіў, што супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем спрыяе не толькі развіццю абедзвюх краін, але і развіццю і супрацоўніцтву ў рэгіёне ў цэлым.

У Пекіне прэм'ер-міністр Беларусі адзначыў, што беларуска-кітайскае партнёрства ўсебаковага стратэгічнага ўзаемадзеяння, вызначанае кіраўнікамі дзвюх дзяржаў у мінулым годзе, дало новыя магчымасці развіццю супрацоўніцтва ў розных галінах. Мэта яго візіту ў КНР – ператвараць у жыццё дамоўленасці, дасягнутыя кіраўнікамі дзвюх дзяржаў, распрацаваць дарожную карту далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва з прэм'ерам Дзяржсавета КНР.

Апрача Пекіна Міхаіл Мясніковіч таксама наведае правінцыі Гуандун і Хэйлунцзян. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040