Башар Асад паказаў на магчымасць свайго ўдзелу ў маючых адбыцца выбарах прэзідэнта Сірыі
  2014-01-21 15:02:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Сірыі Башар Асад не выключае магчымасці вылучэння сваёй кандыдатуры на будучых прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв'ю французскім СМІ; ён таксама паведаміў аб сваёй адмове кіраваць дзяржавай сумесна з апазіцыяй.

Б.Асад заявіў журналістам агенцтва "Франс прэс" аб тым, што прыняць удзел у выбарах яму нішто не перашкаджае – у выпадку, калі таго пажадае грамадскасць, ён без усялякіх ваганняў прыме ўдзел у палітычнай барацьбе за чарговы тэрмін сваіх прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. Прэзідэнт адзначыў вялікую верагоднасць таго, што ў выбарах ён ўдзел прыме.

Як заявіў кіраўнік дзяржавы, прадстаўнікі сірыйскай апазіцыі, якія маюць намер прыняць удзел у канферэнцыі "Жэнева-2", па-сутнасці, пазбаўлены ўсякай "прадстаўнічасці". Паводле слоў Б.Асада, за плячыма некаторых членаў апазіцыі стаяць замежныя разведслужбы. "Калі мы сядзем (за стол перамоў) разам з імі, гэта будзе азначаць, што мы будзем удзельнічаць у перамовах з гэтымі краінамі. І калі гэтыя апазіцыйныя сілы будуць прадстаўлены ў сірыйскім урадзе, дзяржавы гэтыя будуць у яго складзе таксама", – заявіў прэзідэнт Сірыі.

Б.Асад таксама адзначыў, што галоўная мэта канферэнцыі "Жэнева-2" – барацьба з тэрарызмам. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў выпадку, калі не будуць прыняты пад увагу задачы антытэрарыстычнай барацьбы, любыя вынікі гэтага мерапрыемства пазбаўлены сэнсу. Прэзідэнт Сірыі таксама заявіў, што яго бітва з апазіцыяй будзе працяглай – паражэнне сірыйскага ўрада ў гэтай вайне будзе азначаць, што хаос распаўсюдзіцца на ўвесь Блізкі Усход. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040