Ван І : міжнародная супольнасць дасягнула важных дамоўленасцяў па сірыйскім пытанні
  2014-01-23 16:16:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Выступаючы на прэс-канферэнцыі , якая адбылася ў сераду пасля міжнароднай канферэнцыі па Сірыі " Жэнева -2" , міністр замежных спраў КНР Ван І заявіў, што міжнародная супольнасць дасягнула трох дамоўленасцей па сірыйскім пытанні .

Распавёўшы журналістам пра пазіцыю Кітая , Ван І адзначыў , што пад эгідай ААН у сераду ў Мантрэ сабраліся прадстаўнікі больш за 40 краін і некаторых важных міжнародных арганізацый , у якіх адзіная мэта - садзейнічаць палітычнаму рашэнню сірыйскага пытання. Хоць удзельнікі канферэнцыі разглядаюць гэтае пытанне з розных пунктаў гледжання , з дапамогай аднадзённых кансультацый яны ўсё роўна прыйшлі да адзінства меркаванняў у важных аспектах пытання, такіх як неабходнасць прытрымлівацца палітычнага ўрэгулявання , паколькі ваенныя сродкі з'яўляюцца бязвыхаднымі і ненадзейнымі. Важна як мага хутчэй пачаць мірныя перамовы з удзелам канфліктуючых бакоў Сірыі, што паслужыць адзіным шляхам вырашэння пытання , прыкласці сумесныя намаганні да паляпшэння гуманітарнай сітуацыі ў мэтах палягчэння пакут і нягод сірыйскіх бежанцаў.

Кітай, працягваў Ван І , з самага пачатку выступаў за неабходнасць вырашэння сірыйскага крызісу палітычным шляхам і ўнёс, са свайго боку, належны ўклад у садзейнічанне своечасоваму скліканню канферэнцыі " Жэнева -2" , на якой адыгрываў станоўчую ролю. У Кітаі разумеюць, што палітычнае рашэнне пытання не можа быць дасягнута без перашкод, гэты працэс будзе цяжкім, аднак КНР у якасці пастаяннага члена Савета бяспекі ААН будзе , як і раней , садзейнічаць перамоўнаму працэсу да таго часу , пакуль бакі не дасягнуць прымальнага для ўсіх варыянту вырашэння пытання , падкрэсліў Ван І. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040