Л.Брахімі сустрэўся ў Жэневе з прадстаўнікамі ўрада і апазіцыі Сірыі
  2014-01-24 15:31:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёння пачнуцца прамыя перамовы паміж прадстаўнікамі ўрада і апазіцыі Сірыі на пляцоўцы міжнароднай канферэнцыі па сірыйскім пытанні "Жэнева-2".

23 студзеня ў другой палове дня сумесны спецпрадстаўнік ААН і ЛАД па Сірыі Лахдар Брахімі ў Жэневе правёў сустрэчы адпаведна з прадстаўнікамі двух бакоў для вызначэння канкрэтных дэталяў перамоў.

Паводле апошняга паведамлення Аддзела ААН у Жэневе, Л.Брахімі сустрэўся з лідарам "Нацыянальнай кааліцыі апазіцыйных і рэвалюцыйных сіл" Ахмедам Джарбам і віцэ-прэм'ерам, міністрам замежных спраў Сірыі Валідам аль-Муалемам.

Сустрэча кіраўнікоў МЗС у рамках міжнароднай канферэнцыі па сірыйскім крызісе 22 студзеня ўвечары завершылася ў швейцарскім горадзе Мантрэ. Як адзначыў Л.Брахімі на брыфінгу, у сувязі з тым, што дэлегацыя сірыйскай апазіцыі была паспешліва арганізавана за некалькі дзён да пачатку канферэнцыі, ён вырашыў загадзя правесці сустрэчы з прадстаўнікамі двух бакоў і азнаёміцца з іх пажаданнямі, каб прыняць рашэнне аб тым, ці змогуць бакі правесці 24 студзеня прамыя перамовы, або пасрэднікі павінны праводзіць сустрэчы з двума бакамі паасобна.

Разглядаецца таксама варыянт, калі прадстаўнікі ААН, ЗША і Расіі стануць пасрэднікамі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040