МЗС Беларусі адзначае пазітыўныя змены ў адносінах з ЕС і ЗША
  2014-02-13 09:42:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства замежных спраў Беларусі адзначае пазітыўныя змены ў адносінах з Еўрапейскім саюзам і ЗША. Пра гэта гаворыцца ў падрыхтаваным беларускім знешнепалітычным ведамствам Аглядзе вынікаў знешняй палітыкі і дзейнасці МЗС за 2013 год, перадалі мясцовыя СМІ.

Знешнепалітычнае ведамства канстатавала істотную актывізацыю кантактаў з еўраструктурамі і знешнепалітычнымі ведамствамі краін-членаў Еўрасаюза.

Апрача таго, у дакуменце адзначаецца, што важнай часткай узаемадзеяння Беларусі і ЕС у бягучым годзе стануць перамовы па заключэнні пагадненняў аб спрашчэнні візавых працэдур. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040